BE RU EN

Азаранка знялася з турніру ў Мантэрэі

  • 21.03.2014, 11:04

Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў мексіканскім Мантэрэі.

Яе прозвішча няма ў спісе ўдзельнікаў турніру, а дырэктар спаборніцтваў адзначыў: «У нас падабраўся баяздольны склад, але мы вельмі шкадуем, што Азаранка не прыедзе. Спадзяемся, аднойчы яна ўсё ж згуляе тут».

Пра гэта паведамляе «Прессбол» са спасылкай на мексіканскую прэсу.

Апошні раз беларуска з'яўлялася на корце 8 сакавіка, у матчы другога круга турніру ў Індыян-Уэлсе.

Апошнія навіны