BE RU EN

Расея адмяніла зніжку на газ для Украіны

  • 21.03.2014, 9:54

Пасля далучэння Крыма да Расеі зніжка на газ для Украіны за базаванне Чарнаморскага флоту больш не можа прымяняцца.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляюць "Ведомости".

"Такога паняцця, як зніжка на газ для Украіны за базаванне Чарнаморскага флоту, больш не існуе. Цяпер яна не можа прымяняцца ні дэ-юрэ, ні дэ-факта", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, у выпадку вяртання да коштаўтварэння на газ з Украінай па кантракце ад 2009 года дадатковае пагадненне да яго па флоце, падпісанае з Віктарам Януковічам, будзе лічыцца несапраўдным.

Нагадаем, пагадненне, якое падаўжае знаходжанне флоту ў Крыме ў абмен на зніжку ў $100 да кошту газу па кантракце ад 2009 года, было падпісана ў Харкаве Януковічам і тагачасным прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у красавіку 2010 года. З улікам гэтай зніжкі ў мінулым годзе Украіна плаціла за газ каля $400 за 1000 куб. м. У снежні, пасля адмовы ад асацыяцыі з ЕЗ, "Газпрам" падаў ёй яшчэ адну зніжку, і са студзеня кошт знізіўся да $268,5.

Апошнія навіны