BE RU EN

Лукашэнка адправіў двух генералаў на пенсію

  • 20.03.2014, 21:30

Генерал-маёр Іван Чавус і генерал-маёр Сяргей Бахчаван вызваленыя ад пасады.

Генерал-маёр Іван Чавус вызвалены ад пасады начальніка галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас з прычыны ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Генерал-маёр Сяргей Бахчаван вызвалены ад пасады начальніка галоўнай управы планавання і каардынацыі тылавога забеспячэння - першага намесніка начальніка тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас з прычыны ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 20 сакавіка.

Апошнія навіны