BE RU EN

Бараку Абаме адмовілі ў беларускім крэсле

  • 20.03.2014, 21:05

Цяпер прэзідэнт ЗША праз персанальныя санкцый не зможа замовіць мэблю ў адной з беларускіх фірмаў.

Пакуль увесь свет затаіўшы дыханне сочыць за развіццём захопу Расеяй тэрыторый Украіны, а афіцыйны Менск творыць «цуды дыпламатыі», каб не падтрымліваць анэксію Крыма, запалоханыя апавяданнямі пра «бандэраўцаў» беларусы часам выдаюць вось такія пэрлы.

На сайце аднаго са сталічных мэблевых салонаў увялі санкцыі супраць прэзідэнта ЗША Барака Абамы, піша «Салiдарнасць».

Пакуль беларускае кіраўніцтва спрабуе ўседзець на двух крэслах адразу, амерыканскаму лідару і зусім адмовілі ў магчымасці займець крэсла ў Беларусі.

Апошнія навіны