BE RU EN

Расейскія вайскоўцы са стральбой захапілі карвет «Цярнопаль»

  • 20.03.2014, 20:54

Пры штурме выкарыстоўваліся светлашумавыя гранаты.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» кіраўнік Крымскага медыяцэнтра Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў.

«А 18:37 з баркаса, які ажыццяўляў блакаду «Цярнопаля» і «Славуціча», высадзілася група ўзброеных людзей колькасцю да 20 чалавек на борт «Цярнопаля». На борце карабля аўтаматчыкі, ідзе штурм. А 19:08 «Цярнопаль» быў захоплены. Пры штурме выкарыстоўваліся светлашумавые гранаты, былі чутныя стрэлы з аўтаматычнай зброі», - піша ён.

Фота: AFP

Апошнія навіны