Суд пакінуў Добкіна пад хатнім арыштам
- 20.03.2014, 20:43
Апэляцыйны суд Кіева пакінуў пад вартай экс-губернатара Харкаўшчыны Міхаіла Добкіна.
Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце суда.
Адзначаецца, што 20 сакавіка калегія суддзяў разгледзела справу аб апэляцыйнай скарзе абаронцы Сцяпанава, які дзейнічаў у інтарэсах падазраванага Добкіна, на пастанову аб абранні меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту і пакінула яе без змен, піша «Украінская праўда».
Сам экс-губернатар Харкаўшчыну напісаў у сябе ў «Твітэры»: «Апэляцыю адхілілі. Застаюся пад хатнім арыштам. Поглядаў не мяняю».
Шаўчэнкаўскі райсуд Кіева выбраў меру стрымання для экс-кіраўніка Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіла Добкіна ў выглядзе хатняга арышту 11 сакавіка.