BE RU EN

Сэпаратысты пазбаўляюцца ад надпісаў на крымска-татарскай і ўкраінскай мовах

  • 20.03.2014, 19:38

Улады Крыму не мерацца пакідаць на паўвыспе ў якасці дзяржаўных украінскую і крымска-татарскую мовы.

Гэта вынікае з таго, што на будынку парламэнта пакінулі толькі надпіс па-расейску. На загад самаабвешчанага марыянеткавага ўраду паўвыспы з фасада прыбралі украінскую і крымска-татарскую назву.

Пра гэта ў сваім мікраблогу ў «Твітэры» паведаміў актывіст Vitaliy Moroz.

Нагадаем, падчас выступу перад Федэральным сходам Расеі Уладзімір Пуцін абяцаў пакінуць тры мовы ў якасці дзяржаўных у Крыме.

Апошнія навіны