BE RU EN

Дэпутаты Вярхоўнай Рады прапануюць вярнуць ва Украіну ядзерную зброю

  • 20.03.2014, 18:21

Адпаведныя законапраект зарэгістраваны ў парламенце.

Група народных дэпутатаў зарэгістравала ў Вярхоўнай Радзе законапраект, які прадугледжвае адмову ад Дамовы аб не распаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 ліпеня 1968 г. Пра гэта Gazeta.ua паведамілі ў кансалтынгавай кампаніі «Дэ Факта».

Зараз тэкст самога законапраекта на сайце Рады адсутнічае.

Нагадаем, Украіна далучылася да гэтай Дамовы ў 1994 годзе.

Паводле ўмоваў гэтай дамовы, кожная з краін-удзельніц, якая валодае ядзернай зброяй, абавязваецца не перадаваць каму-небудзь ядзерную зброю або іншыя ядзерныя выбуховыя прылады, а таксама кантроль над такой зброяй або выбуховымі прыладамі, ніякім чынам не дапамагаць, не заахвочваць і не падахвочваць кожную краіну, якая не валодае ядзернай зброяй, да вытворчасці або набыцця ядзернай зброі, а таксама кантролю над такой зброяй або выбуховымі прыладамі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны