BE RU EN

Галоўная рэдактарка Russia Today пагражае адгрызці ногі тым, хто «кусае Расею»

  • 20.03.2014, 18:07

Галоўная рэдактарка тэлеканала Russia Today (RT) Маргарыта Сіманьян абазвала прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцэнюка «дурным».

Пра гэта Сіманьян напісала ў «Твітэры». У сваім «высокаінтэлектуальным» пасланні яна таксама згадала экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, пішуць izvestiya.in.ua.

«Маленькія дурныя саакі і яцэнюкі павінны ж былі ўжо зразумець - не трэба кусаць Расею, яна ў адказ адгрызе ногі, і ніхто за вас не заступіцца», - падзялілася парадай галоўная рэдактарка Russia Today.

Апошнія навіны