Ураган зносіў рэкламныя стэнды ў Гомелі
- 20.03.2014, 17:45
Сёння да абеду ў Гомелі моцны вецер зноў стаў размятаць усё на гарадскіх вуліцах.
Па паведамленні беларускага Гідраметэацэнтра, у чацвер парывы паўночна-заходняга ветру дасягаюць 19 метраў за секунду. Праўда, зламаных білбордаў і адарваных дахаў пакуль не відаць, аднак вецер ламае галінкі дрэў, трашчаць шыльды крамаў, на ходніках ляжаць перавернутыя рэкламныя стэнды, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Але ўжо да вечара халодны вецер павінен супакоіцца і змяніцца на паўднёвы, толькі таксама з парывамі, якія могуць дасягаць у пятніцу 15 метраў за секунду.
Дарэчы, моцны вецер сёння і ў Магілёве, а ў астатніх рэгіёнах Беларусі спакайней. Нагадаем, па прагнозах сіноптыкаў, з пятніцы рэзка пацяплее да +19.