BE RU EN

Расейскія акупанты захопліваюць украінскі флот у Крыме

  • 20.03.2014, 17:04

Захопленыя два судны - «Луцк» і «Хмяльніцкі».

Расейскія вайскоўцы захапілі два ўкраінскіх карвета ў Стралковай бухце ў Крыме, паведаміў ТСН афіцэр ВМС Украіны ў чацвер, 20 сакавіка. Па словах афіцэра ВМС захопленымі апынуліся карветы «Луцк» і «Хмяльніцкі». Маракоў, якія на іх знаходзіліся, вывелі на сушу. Усяго іх было каля 200.

Раніцай, 20 сакавіка, на караблі кіравання «Данбас», выратавальным буксіры «Крамянец» і супрацьпажарным катэры «Боршчыў» паднялі сцяг Расеі.

Украінскія маракі ў Крыме каравуляць на заблакаваных караблях пасярод бухты Данузлаў. Караблі ВМС Украіны знаходзяцца на адлегласці каля 700 метраў ад берага, каб прадухіліць захоп. Выхад з бухты заблакаваны з-за таго, што раней расейскія вайскоўцы затапілі там чатыры спісаных судна.

Апошнія навіны