BE RU EN

У Расеі адмянілі ўсе выступленні гурта «Бумбокс»

  • 20.03.2014, 16:58

Гурт паплаціўся канцэртамі за сваю падтрымку Майдана.

Украінскаму гурту "Бумбокс", які падтрымліваў людзей на Майдане, следам за "Океаном Эльзы" таксама вырашылі адмяніць канцэрты ў Расеі. Пра гэта паведаміў прадзюсер гурта Аляксей Сагамонаў, перадае ТСН.

Па словах Сагамонава, канкрэтна калектыву ніхто ў выступленнях не адмаўляў, аднак усе афішы з анонсам канцэртаў гурта паздымалі.

"Павінны быць канцэрты, але іх проста знялі. Звычайна калі ў сакавіку ў нас 9-11 канцэртаў, з іх палова ў Расеі, то цяпер канцэртаў няма", - падзяліўся прадзюсер "Бумбокса".

Апошнія навіны