BE RU EN

Брыльска і Гофман звярнуліся да ўкраінцаў: «Мы з вамі!»

  • 20.03.2014, 16:47

Вядомыя дзеячы польскага тэатра і кіно выказалі падтрымку ўкраінцам.

Адпаведны ліст-зварот «Украинской правде» перадаў Польскі інстытут ва Украіне.

Тэкст прыводзім ніжэй цалкам:

«Дарагія ўкраінскія сябры, у гэтую цяжкую хвіліну хочам падтрымаць вас маральна і выказаць сваю салідарнасць з вамі. Барацьба за годнасць, незалежнасць і мір з'яўляецца дабрадзейнасцю. Ні адзін з нас не можа спакойна назіраць за тым, што зараз адбываецца ва Украіне. Для кожнага з нас апошнія месяцы былі часам малітвы - малітвы за свабодную і незалежную Украіну. Мы ганарымся вашай вытрымкай і хочам яшчэ раз падкрэсліць - мы з вамі!»

Ліст падтрымкі падпісалі вядомыя актрысы Барбара Брыльска і Эва Шыкульска, рэжысёры Ежы Гофман, Анджэй Вайда, Кшыштаф Занусі і Войцэх Марчэўскі, Яцэк Блавут, Ян Навіцкі.

Раней салідарнасць з Украінай выказалі вядомыя дзеячы Расейскай Федэрацыі.

Апошнія навіны