BE RU EN

Дзярждума прагаласавала за акупацыю Крыма

  • 20.03.2014, 16:45

Дзярждума Расеі прагаласавала за "прыняцце" Крыма і Севастопаля ў склад Расеі.

"Дамова", падпісаная прэзідэнтам Пуціным і самаабвешчанымі "кіраўнікамі" Крыма і Севастопаля быў ратыфікаваны сёння. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 443 расейскіх дэпутата, - паведамляе "Украинская правда".

За закон аб стварэнні новых суб'ектаў у складзе РФ прагаласавалі 445 дэпутатаў. На пасяджэнні Думы выступіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, які паўтарыў свае тэзісы аб "дзяржаўным перавароце" ва Украіне. Ён назваў "рэферэндум" у Крыме адпаведным усім міжнародным стандартам.

Дэпутат Слуцкі заявіў, што гэта "гістарычнае" рашэнне Пуціна і яно будзе дзейнічаць "з гэтага часу і назаўсёды".

Цяпер гэтыя законы павінна зацвердзіць верхняя палата расейскага парламента на сваім пасяджэнні 21 сакавіка.

Пасля гэтага законы адправяць на падпісанне Уладзіміру Пуціну.

Як вядома, сусветная супольнасць і Украіна лічаць "рэферэндум" у Крыме нелегітымным, а "далучэнне" Крыма анэксіяй, якая супярэчыць усяму міжнароднаму праву.

Фота: Reuters

Апошнія навіны