BE RU EN

Украінцы запускаюць праект NoRussians

  • 20.03.2014, 16:13

Сэрвіс NoRussians.com дасць магчымасць праверыць, колькі рускіх прыязджае ў які-небудзь гатэль свету.

Праект запускаюць айцішнікі Максім Саванеўскі і Дзмітрый Юрчанка, піша «Украинская правда».

«Тым, хто хоць бы адзін раз у жыцці трапляў у гатэль, дзе адпачывае шмат рускіх, зразумее, чаму мы запускаем правільны і патрэбны сэрвіс», - каментуе праект Максім Саванеўскі.

Кожны гатэль будзе мець шкалу канцэнтрацыі рускіх. Ад нулявога ўзроўню (рускія турысты ў гатэлі амаль не бываюць) - да 10 балаў (адпачываюць практычна толькі рускія турысты).

Сам сайт пакуль у працэсе распрацоўкі, старонка NoRussians у «Фэйсбуку» ўжо існуе. Саванеўскі прапануе дасылаць свае прапановы і каментары да праекта, каб зрабіць яго максімальна зручным у карыстанні.

Апошнія навіны