BE RU EN

Сотні менчукоў спазніліся на працу з-за аварыі каля Акадэміі навук

  • 20.03.2014, 16:09

У выніку сутыкнення машыны перакрылі скрыжаванне вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці.

Участак другога транспартнага кальца апынуўся заблакаваным. Аварыя адбылася як раз у ранішні час пік, таму тут жа ўтварыліся заторы. ДТЗ здарылася з-за парушэнняў правілаў праезду па рэгуляваных скрыжаваннях. У ДАІ ўдакладнілі, што абыйшлося без пацярпелых, піша onliner.by.

Відавочцы паведамляюць, што затор на праспекце Незалежнасці расцягнуўя да плошчы Якуба Коласа, і многія людзі спазніліся на працу.

У Менскай ДАІ пацвердзілі факт ДТЗ, аднак папярэдняя версія таго, што адбылося, пакуль не распаўсюджваецца - інспектары высвятляюць акалічнасці. Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, траўм ніхто не атрымаў.

Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by

Апошнія навіны