BE RU EN

Масавы «загон». Дашлі фота і відэа

  • 20.03.2014, 16:02

Студэнтаў, вайскоўцаў, работнікаў дзяржустаноў, жыхароў інтэрнатаў сёння масава заганяюць на выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання.

Трэба ведаць, што галасаванне, згодна Выбарчаму заканадаўству Беларусі, свабоднае і добраахвотнае; выбарцы самі вызначаюць, калі і ў які час браць удзел у выбарах. Уладам неабходна прымушаць людзей галасаваць датэрмінова, паколькі вынікі гэтага галасавання лягчэй фальсіфікаваць. «Мясцовыя выбары» ў большасці ўчасткаў будуць безальтэрнатыўныя, іх будуць байкатаваць як палітыкі, так і насельніцтва.

Калі Вы сталі сведкам або ахвярай прымусу і маеце магчымасць зафіксаваць гэта візуальна з дапамогай фота (можна з мабільнага тэлефона) або відэа, просім дасылаць такія факты на электронныя скрыні кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»: viasna@spring96.org або office@belhelcom.org.

Апошнія навіны