BE RU EN

Расея адкрыла мяжу для тавараў з Украіны

  • 20.03.2014, 15:08

Сёння ў 11:30 на ўкраінска-расейскай мяжы аднавіўся пропуск грузавікоў, якія накіроўваліся ў Расею з украінскімі таварамі.

Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.

«Адзначым, што апоўначы 20 сакавіка кантралюючымі органамі РФ у пунктах пропуску для аўтамабільнага злучэння «Гаптоўка», «Пляценаўка», «Чугуноўка», «Пяскі», што ў Харкаўскай вобласці, было спынена афармленне транспартных сродкаў украінскай рэгістрацыі з грузам айчыннай вытворчасці. На гэты час у пункт пропуску «Гаптоўка» былі вернутыя з Расеі 40 грузавых аўтамабіляў. Акрамя таго, на раніцу ў пунктах пропуску адзначалася назапашванне больш 130 грузавікоў, якія чакалі афармлення і пропуску праз мяжу», - гаворыцца ў паведамленні.

Супрацоўнікамі Дзяржпамежслужбы ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі праводзілася тлумачальная праца з кіроўцамі грузавых аўтамабіляў з давядзеннем інфармацыі аб спыненні пропуску грузаў на тэрыторыю РФ.

Сумесныя нарады для тлумачэнняў функцыянуюць на стацыянарных пастах ДАІ перад пунктам пропуску «Гаптоўка» і на выездзе з Харкава на Белгародскай шашы.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Расея цалкам закрыла свае межы для ўкраінскай прадукцыі.

Апошнія навіны