BE RU EN

«Гетман Сагайдачны» прымусіў расейскія караблі пакінуць воды Украіны

  • 20.03.2014, 14:41

Фрэгат «Гетман Сагайдачны» вымусіў ваенныя караблі Расеі пакінуць тэрытарыяльныя воды Украіны.

Флагман ВМС Украіны фрэгат "Гетман Сагайдачны" пакінуў Адэсу для выканання баявых задач ва ўкраінскіх тэрытарыяльных водах і вымусіў расейскія караблі пакінуць украінскія тэрытарыяльныя воды.

Пра гэта паведамілі ў камандаванні Ваенна-марскіх сіл, піша obozrevatel.com.

Фрэгат выйшаў з адэскага порта яшчэ 14 сакавіка і прыбыў у пэўны раён Чорнага мора. Там ён выявіў чатыры ваенных карабля Чарнаморскага флоту Расеі і два верталёты агнявой падтрымкі Мі-35. Расейцы спрабавалі перасекчы марскую мяжу Украіны.

Камандзір "Сагайдакачнага" капітан першага рангу Раман Пятніцкі ўступіў у перамовы з парушальнікамі і запатрабаваў ад іх пакінуць тэрытарыяльныя воды нашай краіны, аднак праціўнік не змяніў курсу і працягваў рухацца ў бок Украіны.

У сувязі з гэтым на ўкраінскім фрэгаце была абвешчаная баявая трывога, карабель зблізіўся з расейскімі адзінкамі. У выніку расейцы адступілі ў нейтральныя воды.

Узбраенне "Сагайдачнага" падчас інцыдэнту не ўжывалася. У цяперашні час фрэгат працягвае патруляваць марскую мяжу Украіны.

Нагадаем, 2 сакавіка флагман ВМС Украіны фрэгат "Гетман Сагайдачны" заявіў аб вернасці прысязе Украіне.

Фота: produced.in.ua

Апошнія навіны