BE RU EN

Кіеўскія лекары пералічаць войску частку сваёй зарплаты

  • 20.03.2014, 13:04

Агульная сума складзе каля 250 тысяч грыўняў.

Супрацоўнікі Кіеўскай гарадской псіханеўралагічнай бальніцы №1 вырашылі пералічыць заработную плату за дзень у падтрымку айчыннага войска, паведамілі ў КГГА.

«Медыцынская супольнасць проста не мае права стаяць у баку падзей, якія адбываюцца сёння ў краіне. Для лекара жыцці чалавека - гэта вышэйшая каштоўнасць. І мы хочам паказаць нашым вайскоўцам, што заўсёды будзем побач з імі ў іх імкненні абараніць украінцаў», - адзначыў Вячаслаў Мішыеў, галоўны лекар медустановы, піша segodnya.ua.

Памер сумы, якая будзе пералічаная ад кожнага супрацоўніка, залежыць ад акладу і складае 100-170 грыўняў. Агульная сума складзе каля 250 тысяч грыўняў. «Наш калектыў упэўнены, што гэтыя грошы пойдуць на карысць дзяржавы і абарону суайчыннікаў», - адзначыў галоўны лекар.

У профільным дэпартаменце КГГА падтрымалі ініцыятыву сталічных псіхіятраў і вырашылі далучыцца да ініцыятывы медыкаў. Іншыя медыцынскія ўстановы сталіцы таксама могуць разгледзець магчымасць падтрымкі такой ініцыятывы і, па жаданні калектываў, далучыцца да высакароднай справы.

Апошнія навіны