Расея закрыла мяжу для ўкраінскіх прадуктаў
- 20.03.2014, 12:20
На пунктах пропуску транспартны калапс.
Учора, 19 сакавіка, у 22:00 па ўкраінскім часе Расея цалкам закрыла свае межы для ўкраінскай прадукцыі.
Пра гэта паведамілі ўдзельнікі рынку, інфармуе УНІАН.
Па словах прадстаўнікоў украінскіх транспартных кампаній, машыны з украінскай прадукцыяй не прапускаюць на мытных пунктах РФ. Пры гэтым якіх-небудзь тлумачэнняў перавозчыкам не даюць.
«Машыны проста вяртаюць на тэрыторыю Украіны, нават не праводзяць ніякіх надглядаў, - кажуць экспарцёры. - Работнікі мытні свае дзеянні ніяк не аргументуюць, ніякіх дакументаў не падаюць».
У выніку на нейтральнай тэрыторыі паміж Украінай і Расеяй утварыўся транспартны калапс: чарга з фур ужо вылічаецца кіламетрамі.