BE RU EN

Расейскі рынак акцый працягвае абвальвацца

  • 20.03.2014, 11:04

На адкрыцці таргоў упалі вядучыя індэксы.

Таргі на расейскім фондавым рынку пачаліся падзеннем вядучых паказчыкаў. У прыватнасці, індэкс ММВБ знізіўся на 0,92% - да 1307,31 пункта, а індэкс РТС - на 1,22%, да 1141,73 пункта, перадае ТСН.

Эксперты сёння прагназуюць зніжэнне расейскіх індэксаў у пачатку гандлёвай сесіі і ацэньваюць знешні фон як умерана негатыўны.

"Ф'ючэрсы на індэксы ЗША злёгку зніжаюцца. Азіяцкія рынкі большай часткай паказваюць сыходную дынаміку. Кошты на нафту Brent вагаюцца ў раёне 106 дал./бар. Старт расейскай гандлёвай сесіі сёння верагодны з паніжэннем індэкса ММВБ прыкладна на 0,5%, і ў далейшым індэкс ММВБ зноў можа апусціцца да 1300 пунктаў", - кажа галоўны аналітык "Прамсувязьбанка" Алег Шагаў.

Адзначым, што раней расейскія акцыі імкліва таннелі з-за інтэрвенцыі РФ у Крыме.

Фота: Shutterstock

Апошнія навіны