BE RU EN

Арменія прызнала акупацыю Крыма

  • 20.03.2014, 10:06

Серж Саргсян лічыць «рэферэндум» у Крыме «ўзорам рэалізацыі права народаў на самавызначэнне шляхам свабоднага волевыяўлення».

Як паведамляе прэс-служба армянскага кіраўніка, гэта канстатавалі ў размове Серж Сарґсян і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, размова адбылася па ініцыятыве армянскага боку.

Пры гэтым яны падкрэслілі неабходнасць выконваць нормы і прынцыпы міжнароднага права, у першую чаргу Статута ААН, перадае «Радыё Свабода».

Акрамя таго, прэзідэнты казалі пра крокі, якія робяцца ў мэтах выканання пастановы Арменіі ўступаць у Мытны саюз, гаворыцца ў паведамленні.

Прэзідэнт Арменіі мінулай восенню пад ціскам Расеі рэзка змяніў свой тагачасны курс на еўраінтэграцыю і замест парафіравання ўжо падрыхтаванага пагаднення аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Еўразвязам абвясціў, што краіна будзе ўступаць у Мытны саюз пад кіраўніцтвам Расеі.

Арменія таксама неафіцыйна падтрымлівае Нагорны Карабах - сепаратысцкі рэгіён у суседнім Азербайджане, дзе жывуць пераважна мясцовыя армяне, - хоць пры гэтым не спрабуе анэксаваць яго і нават фармальна не прызнае яго самаабвешчанай «незалежнасці».

Апошнія навіны