BE RU EN

У забітага ў Сімферопалі прапаршчыка засталіся сын і цяжарная жонка

  • 20.03.2014, 10:04

Вінаватых у смерці вайскоўца пакуль не затрымалі.

18 сакавіка падчас штурму ўкраінскай вайсковай часткі ў Сімферопалі ў Крыме забілі прапаршчыка Сяргея Какурына. Сям'я засталася без карміцеля, паведамляе ТСН.

"Пры выкананні баявога задання 18 сакавіка загінуў прапаршчык Какурын Сяргей Віктаравіч. Тут, у Сімферопалі, у яго засталіся мама, 4-гадовы сын, цяжарная жонка", - паведаміў кіраўнік Крымскага рэгіянальнага медыя-цэнтра Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў.

Нагадаем, падчас абстрэлу 13-га фотаграметрычнага цэнтра ў Сімферопалі паранілі яшчэ дваіх вайскоўцаў. Тым часам Расея адхрысцілася ад штурму базы ў Сімферопалі.

Апошнія навіны