BE RU EN

Генадзь Маскаль: Ужываць зброю трэба было пасля захопу парламента ў Крыме

  • 20.03.2014, 9:37

Дазвол прымяняць зброю ў Крыме быў аддадзены позна.

Пра гэта заявіў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Генадзь Маскаль у інтэрв'ю gordonua.com.

«Лічу, што цяпер нельга кідаць нашых вайскоўцаў у Крыме на амбразуру як Аляксандра Матросава, - лічыць ён. - Іх трэба выводзіць, а канфлікт вырашаць дыпламатычным шляхам. Зброю трэба было ўжыць, як толькі сепаратысты захапілі будынак парламента ў АРК.

Цяпер там засталіся нашы вайскоўцы. Яны там дастаткова разрозненыя і раскіданыя па ўсім Крыме. Таму, калі яны зараз пачнуць прымяняць зброю, гэта можа пацягнуць ахвяры з іх боку, а гэтага дапусціць ніяк нельга. Чалавечае жыццё даражэй.

Украіна сама не справіцца з крымскім крызісам. Трэба больш актыўнае ўмяшальніцтва ЗША і НАТА, але мяне іх пазіцыя вельмі здзіўляе. Калі раней яны выказвалі глыбокую занепакоенасць, то цяпер ужо выказваюць глыбокую раздражняльнасць. Застаецца спадзявацца, што хутка яны пачнуць паказваць крайні гнеў. А да гэтых часоў нам трэба адвесці войскі».

Апошнія навіны