BE RU EN

Валерыя Навадворская: Свет на мяжы ядзернага канфлікту

  • 2.03.2014, 21:06

Адмова Захаду абараніць Украіну можа справакаваць ядзерны канфлікт з Расеяй.

Пра гэта заявіла ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы» расейскі палітык і праваабаронца Валерыя Навадворская.

«Адмова Захаду абараніць Украіну стане новай мюнхенскай змовай і зробіць у будучыні непазбежным ядзерны канфлікт з Расеяй. Расея павінна быць выключана з ААН і з усіх еўрапейскіх арганізацый. Да яе і да яе кіраўніцтва павінны быць ужытыя ўсе віды санкцый, а калі гэта не дапаможа, то войскі НАТА абавязаны абараніць Еўропу ад маскоўскіх спадчыннікаў Гітлера і Сталіна, - сцвярджае Навадворская. - Фашысты, якіх Расея дарэмна шукала ва Украіне, выявіліся значна бліжэй да Крамля. Расея ў стане вайны, подлай, захопніцкай вайны з суседняй славянскай дзяржавай. Свет зноў на мяжы ядзернага канфлікту, як у часы Карыбскага крызісу. Дыктатар здзейсніў акт агрэсіі, як у 1939 годзе, калі фюрэр уварваўся ў Польшчу і пачаў другую сусветную вайну сумесна са Сталіным і СССР».

Расейскіх жаўнераў Навадворская заклікала не прытрымлівацца злачынных загадаў.

«У расейскіх жаўнераў, якіх адправяць на гарматнае мяса і вернуць дадому ў цынкавых трунах, застаецца адно выйсце: не прытрымлівацца злачынных загадаў і бегчы з такога войска. Расейская ўлада страціла рэшткі легітымнасці, і мы заклікаем краіну да грамадзянскай непаслухмянасці, - напісала праваабаронца. - Спроба акупаваць буйную еўрапейскую дзяржаву сведчыць або пра вар'яцтва расейскай улады, або аб яе ўпэўненасці ў далейшым папушчальніцтве Захаду, які стрываў і бойню ў Чачні, і захоп Прыднястроўя, і акупацыю часткі Грузіі».

Валерыя Навадворская мяркуе, што сёння «кожны прыстойны расеец павінен жадаць паразы сваёй Айчыне».

«Мы цалкам на баку Украіны, мы салідарныя з яе новай дэмакратычнай уладай і ўпэўненыя, што расейская агрэсія сустрэне належны узброены адпор. Толькі гэта можа заахвоціць Захад ўмяшацца і спыніць акупантаў, - заявіла палітык. - Калісьці Махатма Гандзі сказаў, што калі яго Айчына будзе губіць чалавецтва, то хай лепш яго Айчына загіне. Расея блізкая да таго, каб апынуцца падобнай Айчынай».

Апошнія навіны