BE RU EN

Паліцыя разагнала антываенны мітынг у Пецярбургу (Відэа)

  • 2.03.2014, 19:29

Расейская паліцыя жорстка падавіла антываенныя пратэсты ў Санкт-Пецярбургу.

У ім ўзялі ўдзел амаль паўтары тысячы чалавек, паведамляе тэлеканал «Дождж».

Паліцыя і АМАП затрымала дзясяткі чалавек, і акцыя было жорстка разагнаная.

Нагадаем, у суботу, 1 сакавіка, камітэты Савета Федэрацыі па абароне і міжнародных справах ухвалілі зварот прэзідэнта РФ аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны да стабілізацыі сітуацыі ў гэтай краіне. Пра гэта было абвешчана на пазачарговым пасяджэнні Савета Федэрацыі.

Савет Федэрацыі ў сваім звароце да кіраўніка дзяржавы адзначае, што адмова ад выканання пагаднення аб нармалізацыі становішча ва Украіне ад 21 лютага нясе рэальную пагрозу кровапраліцця ва ўсходніх і паўднёвых абласцях Украіны і гуманітарнай катастрофы ва ўсёй краіне.

Апошнія навіны