BE RU EN

Расейскія вайскоўцы напалі на штаб ВМС у Севастопалі (Відэа)

  • 2.03.2014, 18:13

Узброеныя людзі зайшлі на тэрыторыю штаба Ваенна-марскіх сіл Украіны ў Севастопалі.

Яны адкрылі электрашчытавую і адключылі электраэнэргію ў будынку. Адзначым, што мясцовыя жыхары спрабавалі перашкодзіць гэтаму, аднак, улічваючы тое, што тыя, хто нападаў былі ўзброены, абмежаваліся выказваннем свайго абурэння, паведамляе ТСН.

Людзі з расейскай сімволікай пікетавалі штаб, зрабілі калідор для невядомых з аўтаматамі, а таксама спрабавалі закрываць тое, што адбывалася, ад журналістаў. Пасля гэтага людзі ў камуфляжы імкліва адышлі ў двары аўтамайстэрняў.

На гэты момант электрычнасць у штабе адсутнічае.

Апошнія навіны