BE RU EN

Грузіны гатовыя ваяваць за цэласнасць Украіны

  • 2.03.2014, 17:40

Грузіны, якія пражываюць ва Украіне, гатовы ствараць сотні і батальёны, каб абараняць цэласнасць Украіны.

Пра гэта сёння ў час Народнага веча на Майдане Незалежнасці ў Кіеве паведаміў адзін з былых чальцоў урада Грузіі, паведамляе карэспандэнт УНІАН.

З ягоных слоў, ён падтрымліваў стасункі ва Украіне са сваімі суайчыннікамі, якія сказалі яму пра гатоўнасць ствараць сотні і батальёны. У той жа час ён паведаміў, што сярод тых, хто зараз пражывае ў Грузіі, таксама ёсць тыя, хто гатовы прыйсці на дапамогу ўкраінцам, каб ваяваць за яе свабоду і за свабоду ўсёй Еўропы, каб «пуцінскі рэжым не пасягаў на чужыя тэрыторыі» і не быў акупантам сваіх суседзяў.

Нагадаем, у Кіеве на Майдане Незалежнасці праходзіць Народнае веча.

Апошнія навіны