BE RU EN

Расейскія БТРы і аўтаматчыкі ачапілі частку ў Керчы

  • 2.03.2014, 17:37

Людзі ў вайсковай форме ачапілі тэрыторыю вайсковай часткі А-0669 у Керчы.

Да брамы вайсковай часткі падагналі грузавік «Урал» з расейскімі нумарамі. Са слоў відавочцаў, салдаты апранутыя ў вайсковую форму Расейскай Федэрацыі і кажуць, што яны з РФ. Аднак, на форме няма ніякіх апазнавальных знакаў. Па перыметры часткі размясціліся байцы з аўтаматамі. Актыўных дзеянняў яны не робяць, паведамляе «Сёння».

За варотамі вайсковай часткі ўкраінскія вайскоўцы паставілі бронетранспарцёр. У КПП стаяць супрацьтанкавыя і аўтамабільныя загароды.

Намеснік камандзіра часткі А-0669 марской пяхоты Аляксей Нікіфараў паведаміў журналістам, што камандаванне часткі размаўляла з вайскоўцамі. Яны заявілі, што збіраюцца разам ахоўваць яе.

Асобна камандзір паведаміў, што чуткі пра тое, што батальён здаўся або раззброілі - не адпавядаюць рэчаіснасці.

«У нас свая задача па ахове ўзбраення, у іх свая задача», - паведаміў Нікіфараў.

Нагадаем, раней асабісты склад Севастопальскай брыгады тактычнай авіяцыі імя Аляксандра Пакрышкіна заявіў, што не збіраецца здавацца расейскім войскам, якія захапілі аэрадром «Бельбек» пад Севастопалем.

Апошнія навіны