BE RU EN

На аўстралійца выклікалі міліцыю за «абразу Рэспублікі Беларусь»

  • 2.03.2014, 16:04

Ён назваў былую цёшчу «паліцаем».

Падрабязнасці гісторыі барацьбы аўстралійца, які жыве ў Гародні, за права бачыць сваё дзіця, распавёў Алег Бакунін. Ён узначальвае арганізацыю «Абарона правоў бацькоў і дзяцей», піша «Белсат».

Са слоў Алега Бакуніна, у Беларусі бацькам пасля разводу не даюць удзельнічаць у выхаванні дзяцей. Праз гэта яны за некалькі гадоў губляюць сувязь з дзецьмі. Немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае тое, што амаль усе прадстаўнікі органаў апекі - гэта жанчыны.

Грамадзянін Аўстраліі 3 гады выхоўваў дзіця разам з жонкай. У пэўны момант яна забрала дзіця і сышла да бацькоў. Суд прызначыў аўстралійцу парадак сустрэч: у працоўныя дні, 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны і 3 гадзіны - па суботах. Усё павінна адбывацца ў прысутнасці маці ў яе кватэры, дзе ўсталяваныя відэакамеры. Калі ён выключаў святло - выклікалі міліцыю. Калі абыходзілася без скандалаў - усё роўна выклікалі міліцыю: нібыта ён абражаў усіх прысутных, у тым ліку - Рэспубліку Беларусь, называючы цёшчу «паліцаем».

Пры гэтым, грамадзянін Аўстраліі і не здагадваўся, што азначае гэтае слова ў беларускіх рэаліях.

Апошнія навіны