BE RU EN

У Межыгор'і здымаюць кліпы і раздаюць жывёл

  • 2.03.2014, 14:21

Украінская выканаўца Вольга Палякова мае намер зняць свой чарговы кліп у прэзідэнцкай рэзідэнцыі - у Межыгор'і.

Пра гэта паведаміла сама спявачка, піша сайт svit24.net.

Са слоў Паляковай, кліп у рэзідэнцыі Януковіча будзе зняты на песню пра кінутых мужчын пад назвай «Котеня».

«Гэта вельмі сімвалічна ў нашай цяперашняй палітычнай сітуацыі. А здымаць будзем у Межыгор'і», - заявіла спявачка.

Таксама стала вядома, што за жывёламі з Межыгор'і - чарга. У Бахчысарайскім парку «Крым у мініяцюры» заявілі аб жаданні набыць звяроў і птушак з прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Ім гатовыя падаць усе неабходныя ўмовы для пражывання і адпаведнае харчаванне, піша kp.ua.

- Калі кіраўніцтва краіны дасць дазвол, то мы гатовыя ўзяць на сябе ўсе транспартныя выдаткі, і я ўпэўнены, што наш парк зможа апраўдаць давер. Ды і крымскі клімат заўсёды і ўсім ідзе толькі на карысць, - паведаміў дырэктар парку Віктар Жыленка.

Адзначым, што ў заапарку рэзідэнцыі Мяжгор'е шмат экзатычных жывёл і птушак. Там ёсць белыя страусы эму і нанду, афрыканскія страўсы, фазаны і гусі, алені і муфлоны, лані і антылопы. Не так даўно кіраўніцтва кіеўскага заапарка заявіла аб тым, што можа забяспечыць ім усё, што трэба. Але пасля адмовілася ад гэтай ідэі.

Фота: kp.ua

Апошнія навіны