BE RU EN

Міхаіл Касьянаў: Самаізаляцыя Расеі пачалася

  • 2.03.2014, 13:31

Дыпламаты ЗША і Канады пакінулі Маскву, перапыніўшы супрацоўніцтва з Расейскай Федэрацыяй у рамках падрыхтоўкі да саміту «Вялікай Васьмёркі».

Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Твітэры» паведаміў былы кіраўнік Савета Федэрацыі Міхаіл Касьянаў.

«ЗША і Канада спынілі ўзаемадзеянне з РФ у рамках G8, іх паслы пакінулі Маскву. Абама пачаў кансультацыі ў НАТА. Самаізаляцыя РФ пачалася», - напісаў ён.

Саміт «Вялікай Васьмёркі» мусіць адбыцца 4-5 чэрвеня ў Сочы.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіку ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні ўзброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці.

Апошнія навіны