BE RU EN

У Кіеве праходзіць Народнае Веча пад лозунгам «Украіна і Крым - адзіныя!» (Відэа, онлайн)

  • 2.03.2014, 13:10

Народнае Веча прысвечанае неабходнасці захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

У нядзелю, 2 сакавіка, у 12.00 на Майдане ў Кіеве пачалося Народнае Веча.

Народнае Веча прысвечанае неабходнасці захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і праходзіць пад лозунгам «Украіна і Крым - адзіныя!».

1 сакавіка Савет Федэрацыі падтрымаў зварот прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і даў згоду на ўвядзенне расейскіх Узброеных Сіл РФ на тэрыторыю Крыма.

У адказ в.а. прэзідэнта Украіны Турчынаў заявіў, што Узброеныя сілы Украіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць, а МЗС Украіны перадаў зварот да НАТА з просьбай разгледзець выкарыстанне ўсіх магчымасцяў для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

У ноч на 2 сакавіка стала вядома, што згодна з пастановай СНБА мабілізацыя вайскоўцаў адбываецца ва ўсёй Украіне.

Апошнія навіны