Рагозін хаміць
- 2.03.2014, 12:46
Віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Рагозін параіў былым прэзідэнтам Украіны займацца ўнукамі.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter, каментуючы заяву Леаніда Кучмы, Леаніда Краўчука і Віктара Юшчанкі, якія заклікалі разарваць Харкаўскія пагадненні.
Нагадаем, тры экс-прэзідэнты Украіны Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка заклікалі ўлады разарваць Харкаўскія пагадненні аб базаванні Чарнаморскага флоту Расеі ў Крыме, падпісаныя Дзмітрыем Мядзведзевым і Віктарам Януковічам у 2010 годзе.
1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі аднагалосна прыняў прапанову прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб увядзенні войскаў ва Украіну.