BE RU EN

Рух Мілінкевіча просіць Лукашэнку паўплываць на Пуціна

  • 2.03.2014, 10:57

Спробай імперскага рэваншу і замахам на цэласнасць незалежнай дзяржавы называе рух «За свабоду» намер Расеі ўвесці войскі на тэрыторыю Крыму.

«Акупацыю праводзіць вайскова-палітычны хаўруснік цяперашніх уладаў Беларусі - Расея. Такім чынам, услед за эканамічнай экспансіяй і уцягваннем у нявыгадны Мытны саюз відавочна прагназуецца агрэсіўная рэакцыя Расеі ў выпадку змен у Беларусі», - гаворыцца ў заяве руху «За свабоду».

«За свабоду» звяртаецца да Еўрапейскага звязу з просьбай «адэкватна і без ваганняў адрэагаваць на сітуацыю ва Украіне, пацвердзіўшы падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў на былой постсавецкай прасторы і зацікаўленасць праеўрапейскім выбарам краін-суседзяў ЕЗ».

Рух «За свабоду» заклікае кіраўніцтва Беларусі «паўплываць на пастановы Масквы ва «ўкраінскім пытанні», давёўшы справамі агучаную пазіцыю ў абарону тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

«І галоўнае - мы спадзяемся, што ўкраінцы кансалідуюцца як нацыя і не дадуць рваць на часткі сваю краіну», - адзначаецца ў заяве.

Апошнія навіны