BE RU EN

У Балівіі падчас карнавалу абрынуўся подыюм

  • 2.03.2014, 10:54

Найменш 4 чалавекі загінулі.

У Балівіі ў горадзе Арура падчас карнавалу абрынуўся подыум, прынамсі 4 чалавекі загінулі, 60 атрымалі траўмы, паведамляе ВВС.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні. Як паведамляе міністр унутраных спраў Балівіі Карлас Рамэра, трое з загінулых былі музыкамі з групы Poopo, якая павінна была выступаць на імпрэзе, чацвёрты загінулы - глядач.

Месца здарэння было ачэпленае, пацярпелым нададзеная медыцынская дапамога.

Паводле папярэдніх ацэнак, канструкцыя павалілася праз перагрузку, бо на яе забралася занадта шмат людзей. Прэзідэнт краіны Эва Маралес выказаў трывогу ў сувязі з трагічнай аварыяй, заклікаў выконваць захады бяспекі і звярнуўся са словамі салідарнасці і падтрымкі да родных і блізкіх загінулых.

Адзначаецца, што пасля трагічнага інцыдэнту карнавал не быў спынены, аднак атмасфера народных гулянняў змянілася, і танцы змяніліся малітвамі.

Балівійскі народны карнавал штогод прыцягвае дзясяткі тысяч танцораў і наведвальнікаў. Ён уважаецца за галоўнае свята ў мясцовага насельніцтва.

Апошнія навіны