BE RU EN

Ізраіль рыхтуе нанясенне ракетных удараў па Іране

  • 19.03.2014, 21:51

Улады Ізраіля аддалі распараджэнне ізраільскім вайскоўцам прадоўжыць падрыхтоўку для нанясення магчымага ўдару па ядзерных аб'ектах у Іране.

Пра гэта паведамляе ў сераду газета «Гаарэц», піша «Інтэрфакс».

«Прадстаўнікі мінабароны заявілі, што ў войска паступіла дакладнае ўказанне ад прадстаўнікоў урада краіны - Біньяміна Нетаньяху і Мошэ Яалон - працягваць рыхтавацца да магчымага ўдару Ізраіля па іранскіх ядзерных аб'ектах, не звяртаючы ўвагі на перамовы, якія цяпер вядуць Іран і Захад», - піша выданне са спасылкай на трох чальцоў ізраільскага парламента.

Паводле звестак «Гаарэц», кабінет міністраў Ізраіля ужо прыняў пастанову выдаць амаль $2,89 у 2014 годзе на падрыхтоўку магчымай атакі супраць Ірана.

Раней Нетаньяху неаднаразова заяўляў, што ўважае за неэфектыўнае прамежкавае пагадненне, укладзенае паміж Іранам і «шасцёркай» міжнародных пасрэднікаў (сталыя чальцы РБ ААН і ФРГ). На думку кіраўніка ўрада Ізраіля, гэта пагадненне не перашкодзіць Ірану распрацоўваць ядзерную зброю.

Апошнія навіны