BE RU EN

Румынія просіць паскорыць прыняцце Малдовы ў ЕЗ

  • 19.03.2014, 21:47

Бухарэст заклікаў Еўрапейскі Звяз як мага хутчэй прыняць заяву Малдовы аб уступленні.

Гэта неабходна, каб не даць Расеі анэксаваць яе Прыднястроўскі сепаратысцкі рэгіён. Як заявіў прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску, выступаючы ў Бухарэсце разам з прэзідэнтам Малдовы Нікалая Цімофці, наданне Кішынёву перспектывы сяброўства ў ЕЗ дапаможа гарантаваць бяспеку Малдовы. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

У пачатку тыдня сепаратысцкая ўлада Прыднястроўя звярнулася да Расеі далучыць і гэты рэгіён у яе склад. Малдова, як і Грузія, мінулай восенню парафавалі пагадненне аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Еўразвязам. Як чакаецца, гэтыя пагадненні будуць падпісаныя да верасня гэтага года.

Апошнія навіны