BE RU EN

Украіна дала сэпаратыстам 3 гадзіны на вызваленне закладнікаў

  • 19.03.2014, 19:48

Кіеў патрабуе ад самаабвешчанага кіраўніцтва Крыму на працягу трох гадзін вызваліць усіх закладнікаў.

У выпадку адмовы Украіна абяцае зрабіць адэкватныя захады. Аб гэтым паведамляецца на сайце выканаўцы абавязкаў прэзідэнта.

«Выканаўца абавязкаў Прэзідэнта Ўкраіны, Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандр Турчынаў даў самаабвешчанай уладзе Крыма тры гадзіны часу для вызвалення ўсіх закладнікаў і спынення правакацый на тэрыторыі паўвыспы», - паведамляецца на сайце.

Са слоў Турчынава, сёння падчас чарговай правакацыі Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі быў захоплены ў закладнікі начальнік ВМС Украіны контрадмірал Сяргей Гайдук.

«Расейскія вайскоўцы цынічна адмаўляюцца весці перамовы аб спыненні правакацый і вызваленні закладнікаў, спасылаючыся на ўзброеныя аддзелы і пастановы самаабвешчанага ўрада Крыму», - заявіў Турчынаў.

Акрамя таго, кіраўнік парламэнта паведаміў, што расейскіх вайскоўцаў і самаабвешчаны ўрад Крыма ўжо папярэдзілі: «Калі да 21:00 не будуць спыненыя ўсе правакацыі супраць украінскіх вайскоўцаў, а адмірал Гайдук і ўсе астатнія закладнікі, як вайсковыя, так і цывільныя, не будуць вызваленыя, уладай будуць зробленыя адэкватныя захады».

Фота: The Kiev Times

Апошнія навіны