BE RU EN

Кошт акупацыі: рынак Расеі аднавіў імклівае падзенне

  • 19.03.2014, 18:50

Заходнія інвестары не стануць купляць расейскія каштоўныя паперы.

Пасля двух дзён росту расейскіх акцый падзенне на фондавым рынку аднавілася, паведамляе zn.ua.

«Гэты рост быў уяўны, несапраўдны. А цяпер стала зразумела, што сітуацыя не вельмі добрая, і санкцыі яшчэ магчымыя, - сказаў трэйдар заходняга банка. - Гэты рост быў на закрыцці «шортаў», напэўна, куплялі нейкія «гарачыя грошы». Нармальныя заходнія інвестары не будуць зараз купляць гэты рынак».

Індэкс ММВБ упаў на 1,21% да 1319,72 пункта. Індэкс РТС, які вылічваецца ў далярах, знізіўся на 0,46% да ўзроўню 1155,94 пункта.

«Учора было прыкрыццё «шортаў», а сёння зноў аднавіліся продажы на чаканні эканамічных санкцый», - сказаў Эдуард Лебедзеў з ІФД КапиталЪ.

Нагадаем, у сераду, 18 сакавіка, было падпісана пагадненне аб уваходжанні Крыму ў склад Расеі. Уладзімір Пуцін звярнуўся да дэпутатаў заканадаўчага сходу РФ, у прыватнасці, запэўніўшы, што не хоча падзелу Украіны.

Белы дом асудзіў анэксію Крыму і прыгразіў новымі санкцыямі. Абвешчаныя на сённяшні момант санкцыі ЕЗ і ЗША носяць толькі палітычны характар і тычацца некалькіх грамадзян РФ і Украіны.

«Калі не меркаваць аб палітыцы, то ўсё роўна відавочна, што для рынку, для эканомікі ўсё гэта дрэнна», - сказаў трэйдар заходняга банку.

Фота: delo.ua

Апошнія навіны