BE RU EN

17-гадовага менчука затрымалі ў момант продажу «спайсаў»

  • 19.03.2014, 18:18

У яго канфіскавана 32 грамы курыльных сумесяў.

Супрацоўнікамі аддзялення наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Кастрычніцкага РУУС сталіцы сумесна з нарадам групы затрымання раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Беларусі паводле падазрэння ў збыце курыльных сумесяў затрыманы 17-гадовы менчук.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Хлопец быў затрыманы ў момант продажу «міксаў». Пры затрыманні ён паспрабаваў выкінуць пакуначкі з псіхатропамі. Аднак, дзякуючы прафесійным дзеянням міліцыянтаў, яму не ўдалося ажыццявіць запланаванае.

Падчас правядзення надгляду ў затрыманага канфіскавана некалькі расфасаваных пакуначкаў з курыльнымі сумесямі агульнай вагой у 32 грамы.

Апошнія навіны