BE RU EN

Чачэнцы з батальёна «Усход» занялі ўкраінскую базу ў Еўпаторыі

  • 19.03.2014, 17:52

Афіцэры і супрацоўнікі Базы вымярэнняў паўднёвага рэгіёну ўзбраенняў УС Украіны ў ходзе сілавога супрацьстаяння атрымалі траўмы.

Расейскія вайскоўцы ў Еўпаторыі выправадзілі за межы вайсковай часткі ваенных метэаролагаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік крымскага медыя-цэнтра Мінабароны Уладзіслаў Селязнёў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Вайскоўцы РФ, па інфармацыі крыніцы - салдаты батальёна «Усход», сілай выправадзілі за межы вайсковай часткі персанал Базы вымярэнняў паўднёвага рэгіёну ўзбраенняў УС Украіны (ваенныя метролагі). Афіцэры і супрацоўнікі Базы на чале з камандзірам падпалкоўнікам Аляксандр Праворавым падчас сілавога супрацьстаяння атрымалі траўмы», - напісаў Селязнёў.

Паводле яго інфармацыі, на ўзлётнай паласе авіярамонтнага завода ў Еўпаторыі ў цяперашні час знаходзяцца да 200 расейскіх вайскоўцаў і пяць БТРаў.

«Мэты і задачы расейскіх вайскоўцаў невядомыя. У непасрэднай блізкасці ад аэрадрома дыслакуецца 55 зенітна-ракетны полк УС Украіны», - адзначыў ён.

Апошнія навіны