BE RU EN

Вярхоўны суд Расеі адмяніў забарону агенцтва «Росбалт»

  • 19.03.2014, 17:39

Вярхоўны суд Расеі прызнаў незаконным рашэнне аб прызнанні несапраўдным пасведчання аб рэгістрацыі інфармагенцтва «Росбалт».

Такім чынам, судовая калегія па адміністрацыйных справах ВС РФ адмяніла рашэнні Масгарсуда, які ў кастрычніку 2013 года адклікаў у агенцтва пасведчанне аб рэгістрацыі СМІ, перадае BBC.

Раскамнагляд запатрабаваў пазбавіць «Росбалт» рэгістрацыі за два размешчаных на сайце відэароліка, у якіх эксперт-філолаг выявіў нецэнзурную лексіку.

Адзін з ролікаў, які выклікаў прэтэнзіі нагляднага ведамства, быў прывязаны да артыкула пра панк-гурт Pussy Riot, а другі - да матэрыяла аб затрыманні ў Краснадары ўраджэнца Паўночнага Каўказа.

Тады суд задаволіў пазоў Раскамнагляду, які патрабаваў спынення дзейнасці агенцтва , так як яно "двойчы злоўжыла свабодай масавай інфармацыі".

Апошнія навіны