BE RU EN

Ва Украіну едзе Генеральны сакратар ААН

  • 19.03.2014, 17:09

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун будзе знаходзіцца з візітам ва Украіне 21-22 сакавіка.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта паведаміў на брыфінгу дырэктар Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабыйніс.

Паводле яго слоў, цяпер прапрацоўваецца пытанне правядзення сустрэчы генеральнага сакратара ААН з кіраўніцтвам Украіны.

«Асноўная ўвага ў ходзе візіту будзе нададзеная ўрэгуляванню сітуацыі вакол ваеннай агрэсіі і анэксіі Расейскай Федэрацыяй Аўтаномнай Рэспублікі Крым», - сказаў Перабыйніс.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны