BE RU EN

Жыхар Друскінінкая выхваляецца вывешаным сцягам Расеі

  • 19.03.2014, 16:13

Максім Вараб'ёў вывесіў сцяг на жылым доме ў літоўскім горадзе.

Фота трыкалора жыхар Друскінінкая апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». На ім бачна, што ён 16 сакавіка на шматкватэрным доме ў Друскінінкай падняў расейскі сцяг.

Раней 32-гадовы мужчына падобнымі выпадамі не адрозніваўся. У 2001 годзе ён за невыкананне законных патрабаванняў паліцыі быў арыштаваны на 4 сутак, а ў 1998 годзе пакараны за дробнае хуліганства, піша ru.DELFI.lt.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Максім Вараб'ёў неаднаразова пісаў, што апраўдвае расейскую агрэсію ў Крыме і ў каментарах кпіў з Украіны.

Апошнія навіны