BE RU EN

Журналіста «Эхо Москвы» знайшлі мёртвым у Беларусі

  • 19.03.2014, 16:10

Аляксандр Ганісеўскі знік напярэдадні Новага года.

Пошукам журналіста займаўся атрад «Анёл». Яго труп знайшлі ў вадаёме ў Мікашэвічах, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Аляксандр Ганісеўскі пераехаў жыць у сталіцу Расеі. Ён працаваў журналістам на радыёстанцыі «Эхо Москвы». Напярэдадні навагодніх святаў ён быў у Беларусі, у Мікашэвічах.

На сваю старонку ў сацыяльных сетках Аляксандр Ганісеўскі заходзіў напярэдадні знікнення - 27 снежня. 28 снежня журналіст выйшаў з дома без дакументаў і тэлефона.

Апошнія навіны