BE RU EN

Павышаныя тарыфы на электрычнасць і цяпло для арганізацый-льготнікаў

  • 19.03.2014, 15:19

У Беларусі на 1,8% павышаныя тарыфы на цеплавую і электрычную энергію для катэгорый арганізацый, якія аплачваюць яе на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва.

Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановамі Мінэканомікі ад 6 сакавіка 2014 г. №14 і №15, піша АФН.

Гаворка ідзе аб арганізацыях аховы здароўя, рэлігійных арганізацыях, садаводчых таварыствах, дачных кааператывах, гаражных кааператывах, арганізацыях, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і інш.

Тарыф на цеплаэнергію для іх складзе 82020 рублёў за 1 Гкал, на электраэнергію-Br745,9 за 1 кВт г.

Апошнія навіны