BE RU EN

У Львове заблакавалі консульства Расеі

  • 19.03.2014, 15:07

Пад будынкам расейскага консульства сабралася каля 20 чалавек.

Пра гэта "Обозревателю" распавёў адзін з відавочцаў падзеі Дзмітрый Крылоў.

Як распавёў Крылоў, а 12:00 пад будынкам расейскага консульства сабралася каля 20 чалавек з плакатамі і шынамі, якія яны хацелі падпаліць, каб выкурыць з будынка расейскіх дыпламатаў. Прадстаўнікі самаабароны, якія ахоўваюць консульства, не дазволілі гэтага зрабіць.

На браме консульства мітынгоўцы развесілі ўкраінскія сцягі, а на ліхтарным слупе, што знаходзіцца побач з брамай консульства, мітынгоўцы развесілі розныя плакаты з надпісамі, у прыватнасці з заклікам "Пуцін, не распальвай русафобію".

Пастаяўшы так каля гадзіны, удзельнікі мітынгу з-пад будынка консульства сышлі.

Апошнія навіны