BE RU EN

Сяргей Бязрукаў - крымчанам: Сардэчна запрашаем дадому

  • 19.03.2014, 10:35

Расейскі акцёр Сяргей Бязрукаў думае, што канфлікт у Крыме вычарпаны, прычым мірным шляхам.

«Волевыяўленне людзей з'яўляецца самым галоўным законам! Віншую ўсіх крымчан! На гэтым увесь канфлікт вычарпаны! І заўважце - мірным шляхам, а не пад рулямі аўтаматаў, як піша заходняя прэса!» - напісаў ён у «Фэйсбуку».

«Тэлефануюць людзі з Крыма, Ялты, Севастопаля, Сімферопаля і дзякуюць!! Вось і ўвесь адказ усім, хто займаецца інфармацыйнымі правакацыямі!))) Сардэчна запрашаем дадому!))» - рэзюмаваў акцёр.

Нагадаем, што ўчора расейскія вайскоўцы ў Крыме забілі першага ўкраінскага салдата. Падчас штурму ўкраінскага фотаграметрычнага цэнтра яны застрэлілі прапаршчыка. Іншых прымусілі скласці зброю, забралі дакументы, а ўкраінскіх вайскоўцаў арыштавалі, піша tvi.ua.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны